«Якога палітыка вы хацелі б запрасіць за калядны стол?» - з такім пытаннем па заказу Onet.pl звярнуўся да палякаў апытальны цэнтр SW Research.
Выявілася, што найбольш папулярным палітыкам у Польшчы з'яўляецца прэзідэнт Караль Наўроцкі. Прэзідэнта запрасілі б на Каляды 19,6% рэспандэнтаў.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заняў другое месца. За калядны стол хацелі б з ім сесці 12,3% палякаў. Трэцяе месца заняў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, якога выбралі 7,4% рэспандэнтаў.
На чацвёртым месцы аказаўся лідар ліберальнай партыі «Razem». 6,5% рэспандэнтаў хацелі б правесці Каляды з Адрыянам Зандбергам.
Лідары кансерватыўных партый Славамір Менцэн і ўльтраправы Гжэгаж Браўн — атрымалі адпаведна 5,7% галасоў і 5,3%.
2,5% палякаў хацелі б запрасіць лідара партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качынскага.
Маладыя палякі да 24 гадоў часцей за ўсё запрасілі б на Каляды ліберала Адрыяна Зандберга (20%), кансерватара - Славаміра Менцэна (13,3%) і прэзідэнта Караля Наўроцкага (13,3%).
яс